Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/182

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яшчэ многімі ветлівасцямі абмяняліся Дон-Кіхот і дон Фернандо, але ўсяму гэтаму паклаў канец падарожнік, які ў гэты час увайшоў на заезджы двор. На ім было нешта накшталт каптана з блакітнага сукна з кароткімі фалдамі, з поўрукаваямі і без каўняра[1], панталоны з блакітнага палатна і шапка такога-ж колеру. Адзаду яго, вярхом на асле, ехала жанчына, апранутая па-маўрытанску, з захутаным тварам і пакрывалам ва галаве. Мужчына быў высокага росту, стройны, ва ўзросце крыху больш сарака год, з смуглым тварам, даўгімі вусамі і шырокай барадой.

Увайшоўшы, ёй запытаў асобны пакой і, як відаць, быў вельмі нездаволены, калі яму паведамілі, што такога няма на заезджым двары. Потым, падышоўшы да спадарожніцы, ён дапамог ёй злезці з асла. Жанчыны, зацікаўленыя новым і ніколі нябачаным імі гарнітурам, акружылі маўрытанку. Даратэя, якая заўсёды была ветлівай і здагадлівай, прыкмеціўшы, што абодва — і яна і спадарожнік — нездаволены адсутнасцю асобнага пакоя, сказала:

— Не непакойцеся, сен’ёра, тым, што тут вельмі дрэнна; гэта — уласцівасць усіх заезджых двароў. Але калі вы згадзіцеся змясціцца з намі (паказваючы на Люсінду), мажліва, за ўсё ваша падарожжа вы не сутрэнеце такога ветлівага прыёму.

Сен’ёра, захутаная пакрывалам, нічога не адказала, а толькі падчялася са свайго месца і, паклаўшы крыж-на-крыж рукі на грудзях, нахіліла галаву і ўсё тулава ў адзнаку падзякі. У гэты час увайшоў палоннік, які да гэтага часу быў заняты іншымі справамі; убачыўшы, што ўсе акружылі прыехаўшую з ім, а яна на іхнія запытанні нічога не адказвае, ён сказаў:

— Сен’ёры мае, гэтая дзяўчына амаль не разумее нашай мовы і гаворыць толькі на сваёй роднай мове. З гэтай прычыны яна не адказвала.

  1. Звычайны гарнітур палонных хрысціян, якія знаходзіліся ў няволі ў Берберыі.