Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/179

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А ты дай мне апрануцца, і я выйду адсюль, бо хачу ўбачыць тыя падзеі і ператварэнні, пра якія ты казаў.

Санчо падаў яму вопратку, а ў той час, як ён апранаўся, поп расказаў дону Фернандо і астатнім пра вар’яцтва рыцара і пра тую хітрасць, якую яны выдумалі, каб выцягнуць яго з сховаў, дзе ён уяўляў, што знаходзіцца з-за знявагі да яго дамы.

Поп расказаў ім таксама амаль усе прыгоды, пра якія паведаміў Санчо Панса і яны здзіўляліся і смяяліся нямала, бо ім, як і ўсім іншым, здавалася, што гэта — самы дзіўны сорт вар’яцтва, які толькі можа авалодаць расстроеным мозгам. Поп сказаў таксама, што з прычыны шчаслівай падзеі, якая здарылася з сен’ёрай Даратэяй, давядзецца адкласці далейшае выкананне іх ранейшага плана, і трэба прыдумаць і вынайсці што-небудзь другое, каб можна было завесці Дон-Кіхота дадому, у сяло.

Кардэніё параіў працягваць пачатае, прычым Люсінда магла-б узяць на сябе і разыграць роль Даратэі.

— Не, — сказаў Фернандо, — гэтага не трэба, ба я хачу, каб Даратэя сама давяла да канца сваю выдумку. І калі сяло гэтага добрага рыцара не вельмі далёка адсюль, мне будзе вельмі прыемна памагчы яго вылечыць.

— Яно не больш як у двух днях дарогі адсюль.

— Калі-б яно было і далей, я-б і тады з радасцю паехаў, толькі-б зрабіць такую добрую справу.

У гэты час увайшоў Дон-Кіхот, узброены ўсім сваім узбраеннем, са шлёмам Мамбрыно на галаве, хаця і пагнутым, са шчытам, прадзетым на руку, абапіраючыся на свой шост, або кап’ё.

Дона Фернандо і астатніх здзівіла такая дзіўная фігура Дон-Кіхота. Гледзячы на яго твар, даўгі, сухі і жоўты, на ўсе гэтыя не адпавядаючыя адна адной часткі яго ўзбраення і на яго поўны гонару выгляд, яны моўчкі чакалі, што ён скажа. А ён з вялікім спакоем і сур’ёзнасцю, гледзячы на Даратэю, звярнуўся да іх з такой прамовай:

— Мне паведаміў, прыгожая сен’ёра, мой зброеносец,