— Што вы кажаце, брат! — сказаў поп. — Ці ў розуме вы, Санчо? Як магло здарыцца, чорт вазьмі, тое, што вы кажаце, калі волат адсюль за дзве тысячы міль?!
Але ў гэтую хвіліну яны пачулі моцны шум у пакоі і крык Дон-Кіхота.
— Стой, злодзей, баязлівец! Цяпер ты не ўцячэш з маіх рук, і твой палаш не дапаможа табе.
Здавалася, Дон-Кіхот моцна біў мячом па сцяне.
На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстоўваць адсканаваную старонку ў якасці выявы, адрэдагуйце гэту старонку і замяніце "{{Няма выявы}}" на "{{Неапрацаваная выява|Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/166}}". У адваротным выпадку, калі вы можаце прадаставіць выяву, зрабіце гэта. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
— Няма чаго вам тут стаяць і слухаць, — сказаў Санчо, — а трэба хутчэй ісці і разняць іх або памагчы майму пану, хоць цяпер гэтага і не патрэбна, бо, без усякага сумнення, волат ужо ляжыць мёртвы: я сам бачыў, як цякла кроў па падлозе, а адрэзаная галава, паляцеўшая ў бок, была велічынёй з вялікі бурдзюк віна.
— Няхай мяне заб’юць, — сказаў тады гаспадар заезджага двара, — калі Дон-Кіхот або Дон-Чорт не працяў аднаго з бурдзюкоў з чырвоным віном, якія стаялі ля згалоўя яго ложка, а разлітае віно, напэўна, здалося крывёю гэтаму добраму чалавеку.