Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/147

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
РАЗДЗЕЛ XXIII,
у якім апавядаецца пра знаходлівасць прыгожай Даратэі і пра другія цікавыя і вясёлыя рэчы

Толькі поп скончыў, як Санчо сказаў:

— Кажучы сумленна, сен’ёр лісенсіят, той, хто зрабіў гэты ўчынак, быў пан мой, хаця я, з свайго боку, перад тым і папярэджваў яго, каб ён абдумаў тое, што робіць, і што грэх адпускаць іх на волю, бо хто ссылаецца на галеры — з’яўляецца вялікім нягоднікам.

— Дурань, — сказаў тады Дон-Кіхот, — вандроўным рыцарам не падабае даследваць, за злачынствы або за добрадзействы ідуць такім чынам і церпяць такія пакуты закутыя ў кайданы і прыгнечаныя, сустрэтыя імі на дарозе. Адзіныя клопаты рыцараў — памагчы ім, як людзям, якім патрэбна дапамога, звярнуўшы ўвагу на іхнія пакуты, а не на дурныя іхнія ўчынкі.

Потым Дон-Кіхот папрасіў прынцэсу расказаць яму пра гора, якое здарылася з ёю.

— Ахвотна зраблю гэта, — адказала Даратэя, — калі толькі вам не будзе сумна слухаць пра гора і няшчасце.

— Не будзе сумна, сен’ёра мая, — адказаў Дон-Кіхот.

— У такім выпадку, — адказала Дзратэя, — прашу ў вас увагі. Раней за ўсё, сен’ёры, вашым міласцям трэба ведаць, што мяне завуць…

Тут яна спынілася, бо забыла імя, дадзенае ёй папом, але ён паспяшыў ёй на дапамогу, здагадаўшыся, што, уласна, затрудняе яе, і ўсклікнуў:

— Не дзіва, сен’ёра мая, што ваша вялікасць сароміцца, апавядаючы пра сваё няшчасце. Няшчасце-ж часта бывае такога сорту, што адымае памяць у тых, на каго яно падае, і людзі забываюць нават уласнае сваё імя, як гэта здарылася з вашай высокасцю, забыўшай, што вас, законную наследчіцу вялікага каралеўства Мікамікон, завуць прынцэсай Мікаміконай. Прыняўшы да ведама гэты напамінак,