Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Вось, сен’ёры, горкая аповесць маіх няшчасцяў і пакут. Я не магу спадзявацца, каб яны спыніліся нават з маёй смерцю!

Гэтымі словамі Кардэніё закончыў даўгую сваю, горкую і поўную палкага кахання гісторыю. Поп толькі сабраўся сказаць яму некалькі слоў, каб суцешыць, але яго спыніў голас, які жаласлівым тонам прамовіў тое, што будзе расказана ў наступным раздзеле.


РАЗДЗЕЛ XXI
Нечаканая і прыемная прыгода, якая здарылася з папом і цырульнікам у той-жа Сіера-Марэне

О, божа, — з глыбокім сумам гаварыў голас. — Няўжо я знайшоў нарэшце месца, якое можа быць схаванай ад усіх вачэй магілай для цяжкой пакуты гэтага цела, якое мне супроць волі даводзіцца несці. Няма нікога на зямлі, ад каго можна было-б чакаць парады ў сумненнях, палёгкі ў горы і дапамогі ў няшчасцях…

Поп і быўшыя з ім пераканаліся, што гаворыць нехта паблізу. Яны падняліся, мяркуючы знайсці гаварыўшага. Не паспелі яны прайсці і дваццаці крокаў, як убачылі за выступам скалы юнака ў сялянскай вопратцы, сядзеўшага пад ценем ясеня, але твара яго не маглі разглядзець, бо ён сядзеў з апушчанай галавой і мыў сабе ногі ў ручаі. Яны падышлі да яго так ціха, што ён іх не заўважыў; да таго-ж ён быў увесь захоплены мыццём сваіх ног. Іх здзівіла белізна і прыгожасць гэтых ног, якія, як ім здалося, не былі створаны для таго, каб скакаць з глыбы на глыбу або хадзіць за плугам і валамі, як на тое паказвала вопратка юнака.

Пераканаўшыся, што той іх не заўважыў, поп, ішоўшы наперадзе, зрабіў знак астатнім, каб яны прыселі і схаваліся за ляжаўшымі вакол абломкамі скал. Юнак быў апрануты Ў кароткі шэры плашч з капюшонам і разрэзаны па баках, туга падпяразаны белым ручніком, у панталонах