Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і толькі на кароткі час зірнуў на іх, калі яны наблізіліся. Поп падышоў да яго і ў кароткіх, але красамоўных выразах пачаў пераконваць яго адмовіцца ад гэтага мізэрнага спосабу жыцця, каб зусім не пазбавіцца тут жыцця. Кардэніё быў тады якраз у цвярозым розуме і не знаходзіўся пад уплывам аднаго з тых прыпадкаў вар’яцтва, якія так часта авадодвалі ім. Убачыўшы двух чалавек у вопратцы, такой незвычайнай для тых, хто сюды едзе, ён некалькі здзівіўся. Здзіўленне яго яшчэ больш павялічылася, калі ён пачуў, што яны гавораць пра яго справу, як пра рэч вядомую.

— Я бачу, сен’ёры, хто-б вы ні былі, — сказаў ён, — людзей, якія выразнымі і пераканаўчымі довадамі малююць перад маімі вачмі, як неразумна весці той спосаб жыцця, які я вяду, жадаючы ўзяць мяне адсюль і паставіць у лепшае становішча. Аднак мне нічога другога не астаецца, як толькі бясплодна аплакваць і праклінаць свой лёс і расказваць у апраўданне майго вар’яцтва ўсім жадаючым слухаць мяне, пра тыя прычыны, якія давялі мяне да цяперашняга становішча. Калі даведаюцца аб прычыне, не пачнуць здзіўляцца вынікам; калі яны не будуць мець мажлівасці зрабіць лягчэйшым маё гора, то, прынамсі, не будуць абвінавачваць мяне, а нездавальненне іх, выкліканае маімі шалёнымі выбрыкамі, ператворыцца ў жаласць да майго няшчасця. Прашу вас, выслухайце гісторыю маіх пакут і, мажліва, выслухаўшы, вы не будзеце суцяшаць гора, якое не дапушчае ніякай суцехі!

Потым няшчасны Кардэніё пачаў апавядаць сумную сваю гісторыю амаль у тых-жа выразах і тымі-ж словамі, як ён расказаў Дон-Кіхоту і казапасу некалькі дзён таму назад, калі з-за літаратурнай спрэчкі апавяданне было спынена. Але цяпер здарылася так, што прыпадак вар’яцтва мінуў Кардэніё, і ён мог давесці да канца сваю гісторыю.

У дадатак да таго, што чытачы ўжо ведаюць пра яго гісторыю, ён дадаў, што Фернандо, паслаўшы яго, Кардэніё, назад да бацькі, змог хітрасцю, ліслівасцю і багаццем дабіцца згоды бацькі Люсінды на свой шлюб з ёю.