Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

па вашых словах, робіць. А каб абмеркаваць спосаб, як гэта зрабіць, і пад’есці, бо час ужо, добра было-б зайсці нам на заезджы двор.

Санчо адказаў, каб яны ішлі туды, а ён пачакае іх тут і потым растлумачыць прычыну, чаму ён не ідзе з імі. Ён просіць іх прынесці яму сюды чаго-небудзь паесці, толькі гарачага, таксама і ячменю для Расінантэ. Яны пайшлі на заезджы двор, пакінуўшы яго, і крыху спагадзя цырульнік прынёс яму паесці. Потым папу прышла ў галаву думка, зусім адпавядаючая дзівацтву Дон-Кіхота і іхняму намеру. Ён сказаў цырульніку, што прыдумаў вось што: сам ён пераапранецца вандроўнай дзяўчынай, а цырульнік няхай паспрабуе, як зможа, зрабіцца зброеносцам. У такім выглядзе яны накіруюцца туды, дзе знаходзіцца Дон-Кіхот.

Поп, разыгрываючы ролю прыгнечанай і зняважанай дзяўчыны, папросіць яго аб міласці, у якой ён, як адважны вандроўны рыцар, не можа адмовіць. Міласць-жа, якую ён папросіць у яго, будзе складацца з таго, каб Дон-Кіхот ішоў да дзяўчыны туды, куды яна яго павядзе, для выпраўлення зла, зробленага ёй вераломным рыцарам. У той-жа час яна папросіць яго не патрабаваць, каб яна скінула з твара маску, і не распытваць пра яе справы, покуль ён не адновіць справядлівасці, парушанай яе злосным крыўдзіцелем. Поп зусім не сумняваўся, што ў такім выпадку Дон-Кіхот згадзіцца выканаць усё, што-б яго ні папрасілі, і такім чынам яны змогуць выцягнуць яго адтуль і даставіць у яго сяло, дзе яны паспрабуюць знайсці які-небудзь сродак, каб вылечыць дзіўнае яго вар’яцтаа.


РАЗДЗЕЛ XX
Пра тое, як поп і цырульнік выканалі свой намер, і пра другія рэчы, заслугоўваючыя быць расказанымі ў гэтай вялікай гісторыі

Выдумка папа не здалася цырульніку дрэннай. Яны адразу ўзяліся за яе ажыццяўленне і папрасілі ў гаспадыні заезджага двара жаночую вопратку і жаночы галаўны ўбор,