Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў яе адказ з яе вантроб’я штуршкамі і тумакамі: немажліва-ж цярпець, каб такі славуты вандроўны рыцар, як ваша міласць, звар’яцеў без дай прычыны, з-за нейкай…

— Клянуся, Санчо, — сказаў Дон-Кіхот, — ты, як відаць, у нармальным розуме не больш, як я.

— Я не такі вар’ят, як вы, — адказаў Санчо, — але больш успыльчывы за вас. Аднак скажыце, што-ж вы будзеце есці, міласць ваша, покуль я вярнуся? Ці будзеце вы выходзіць на дарогу, як Кардэніё, і адбіраць прадукты ў пастухоў?

— Няхай гэтыя клопаты не непакояць цябе, — адказаў Дон-Кіхот, — бо вават калі-б у мяне і было што есці, я не еў-бы нічога другога, апрача траў і пладоў, якімі гэты луг і гэтыя дрэвы могуць забяспечыць мяне. Уся прыгожасць мае справы складаецца з таго, каб не есці і цярпець яшчэ больш суровыя пакуты.

На гэта Санчо адказаў:

— Такім чынам, бывайце; але ці ведаеце вы, ваша міласць, чаго я баюся? што, ехаўшы назад, не змагу знайсці месца, дзе цяпер пакідаю вас: такая тут глуш.

— Запомні добра ўсе прыкметы, а я буду імкнуцца не пакідаць гэтага месца, — сказаў Дон-Кіхот, — і нават узлезу на самыя высокія скалы, каб глядзець адтуль, ці не ўбачу я цябе, калі ты будзеш варочацца. Між іншым самы верны сродак, каб ты не заблудзіў і знайшоў мяне, гэта — зрэзаць некалькі галін дрока, што расце тут усюды, і раскідаць яго на сваёй дарозе, покуль не выедзеш на роўнядзь.

— Я так і зраблю, — адказаў Санчо Панса і, зрэзаўшы некалькі галін дрока, папрасіў блаславення свайго сен’ёра, і не без праліцця слёз з таго і другога боку яны развіталіся. Сеўшы вярхом на Расінантэ, берагчы якога Дон-Кіхот пераканаўча прасіў Санчо і клапаціцца аб ім, як аб самім сабе, ён паехаў у напрамку да роўнядзі, кідаючы час ад часу па дарозе галіны дрока, як яму раіў яго пан. Так ён і паехаў, не гледзячы на тое, што Дон-Кіхот усё яшчэ настойваў, каб ён паглядзеў, прынамсі, хоць на два яго шаленствы.