Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Клянуся жыццём бацькі майго, — усклікнуў Санчо, праслухаўшы ліст, — гэта самая ўзвышаная рэч, якую я калі-небудзь чуў, а цяпер няхай міласць ваша напіша на другім лістку загад пра выдачу мне трох аслят і падпіша на другім лістку загад пра выдачу мне трох аслят і падпішыцеся так, каб можна было адразу апазнаць ваш подпіс.

— З задавальненнем, — адказаў Дон-Кіхот, і, напісаўшы запіску, прачытаў яе, а ў ёй мелася наступнае:

„Прашу вас, сен’ёра пляменніца, выдаць падацелю гэтай асігноўкі, зброеносцу майму, Санчо Панса, трох аслят з пяці, пакінутых мною дома пад вашым наглядам, гэтыя тры аслёнкі загадваю вам выдаць і заплаціць імі за столькі-ж другіх, поўнасцю тут атрыманых мною ад яго. Дадзена ў цяснінах Сіера-Марэны 22 жніўня бягучага года“.

— А цяпер, — сказаў Санчо, — адпусціце мяне сядлаць Расінантэ і падрыхтуйцеся даць мне сваё блаславенне, бо я мяркую ехаць адразу-ж, не гледзячы на шалёныя выбрыкі, якія ваша міласць збіраецца рабіць. А скажу я сен’ёры Дульсінеі, што бачыў іх столькі, што ёй большага і жадаць нельга.

— Але, прынамсі, я хацеў-бы, Санчо, каб ты ўбачыў мяне голым і робячым тузіну або дзве шаленстваў, на што патрэбна менш поўгадзіны. Убачыўшы іх уласнымі вачыма, ты ўжо смела можаш клясца і адносна астатніх, якія захацеў-бы дадаць, — і будзь упэўнены, ты не нагаворыш іх столькі, колькі я думаю зрабіць іх.

— Барані божа, сен’ёр мой, не паказвайцеся мне, ваша міласць, голым, бо я адчую жаласць і не змагу стрымацца, каб не расплакацца, а галава ў мяне яшчэ вельмі цяжкая ад слёз, пралітых мною ў мінулую ноч з-за Шэрага, і я цяпер больш не маю сілы плакаць. Калі-ж ваша міласць абавязкова хоча, каб я бачыў некаторыя з вашых шаленстваў, зрабіце іх апранутымі, але карацей, такія, якія вам здадуцца самымі патрэбнымі. Гэта толькі адцягвае мой зварот з такімі весткамі, якіх ваша міласць і жадае і заслугоўвае. А не — няхай сен’ёра Дульсінея перасцерагаецца, бо калі яна не адкажа, як трэба, урачыста клянуся, чым толькі магу, што вырву