Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Слухай, Санчо, — сказаў Дон-Кіхот, — у цябе самая тупая галава, якую калі-небудзь меў які-б там ні было збраеносец на свеце. Ці мажліва, каб ты, так доўга вандруючы са мною, яшчэ не разгледзеў, што ўсё, маючае дачыненне да вандроўнага рыцарства, здаецца спакусай, вар’яцтвам і недарэчнасцю, і ўсё робіцца наадварот. Сярод нас, рыцараў, заўсёды вітае натоўп чараўнікоў, якія ўсё, што мы робім, перарабляюць, змяняюць і ператвараюць, як ім захочацца, гледзячы па тым, ці думаюць яны спрыяць нам, ці шкодзіць. Вось чаму тое, што ты лічыш тазам для галення, мне здаецца шлёмам Мамбрыно, а другому можа здацца яшчэ чым-небудзь іншым. З боку прыхільнага мне мудраца было добра прадугледжана зрабіць так, каб усім здавалася тазам для галення тое, што на самай справе ёсць шлём Мамбрыно, таму што ў выніку такой высокай каштоўнасці яго ўвесь свет праследваў-бы мяне, каб адабраць яго, але цяпер, бачачы ў ім толькі цырульны таз, яны не імкнуцца набыць яго, што яскрава давёў той, які хацеў яго паламаць і, не ўзяўшы з сабой, пакінуў ляжаць на зямлі. А, кажучы сумленна, калі-б ён ведаў сапраўдную цану яго, то ніколі не пакіну-бы яго. Хавай-жа яго добра, сябра, таму што цяпер ён мне непатрэбен. Мяе нават давядзецца скінуць з сябе ўсё гэтае ўзбраенне і астацца голым, як я нарадзіўся.

Гутарачы такім чынам, яны дзехалі да падгор’я высокай гары, стаяўшай адзінока, быццам абсечаная вялікая скала, сярод другіх акружаўшых яе гор. Вакол віднелася нямала лясных дрэў і розных раслін і кветак. Яе рыцар Сумнага Вобразу і абраў для сваёй эпітыміі. Толькі ён убачыў яе, як спыніў каня і ўсклікнуў гучным голасам, нібыта ўпаўшы ў вар’яцтва:

— Вось месца, о, неба, абранае і прызначанае мною, каб аплакваць няшчасце, у якое ты само кінула мяне! Вось тое месца, дзе вільгаць з маіх вачэй павялічыць ваду маленькага гэтага ручая! О, Дульсінея Табоская, дзень маёй ночы, пуцяводная зорка майго жыцця, прамень майго шчасця, няхай пашле табе неба поўнаю мераю ўсё, чаго-б ты ні пажадала, калі ты звернеш погляд свой на месца і стано-