Перайсці да зместу

Старонка:Домбі і сын.pdf/359

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

было-б дастаткова. Але чым больш ён пазіраў на яе, тым больш змякчаўся. У той час як ён пазіраў, яна злівалася з вобразам дзіцяці, якое ён любіў, і ён ужо не мог аддзяліць іх адно ад другога. Ён глядзеў і на секунду ўбачыў яе ў больш яркім і ясным святле, не суперніцай, што схілялася над падушкай дзіцяці — страшэнная думка! — але добрым геніем яго дома, ахоўваючым яго самога таксама, як у той момант, калі, апусціўшы галаву на руку, ён сядзеў у нагах ложачка. Ён адчуваў жаданне загаварыць з ёю і падазваць яе. Словы: «Фларэнс, падыйдзіце да мяне», гатовы былі сарвацца з яго вуснаў — павольна і цяжка, такімі былі яму чужымі яны, — але іх стрымалі і заглушылі крокі на лесвіцы.

Гэта была яго жонка. Яна замяніла вячэрні туалет шырокім пен'юарам і распусціла валасы, што спадалі ёй на плечы. Але не гэта перамена ў ёй здзівіла яго.

— Фларэнс, дарагая, — сказала яна, — я вас усюды шукала.

Усеўшыся побач з Фларэнс, яна нахілілася і пацалавала яе руку. Ён ледзьве мог пазнаць сваю жонку — так яна змянілася. Справа была не толькі ў тым, што яе ўсмешка была яму незнаёмай, — хоць і яе ён ніколі не бачыў, — але яе манеры, тон, пабліскваючыя вочы, мяккасць і даверлівасць і прывабнае жаданне спадабацца, якое выяўлялася ва ўсім… Гэта была не Эдзіт.

— Ціха, дарагая мама. Тата спіць.

А вось цяпер гэта была Эдзіт. Яна паглядзела ў той бок, дзе ён сядзеў, і ён вельмі добра пазнаў гэты твар і позірк.

— Я і не думала, што вы можаце быць тут, Фларэнс.

Зноў на дзіва змянілася і надзіва змякчылася ў адну секунду!

— Я наўмысна пайшла адсюль рана, — прадаўжала Эдзіт, — каб пасядзець і пагутарыць з вамі, дарагая Фларэнс, наверсе. Але, увайшоўшы ў ваш пакой, я ўбачыла, што мая птушачка паляцела, і з таго часу я ўвесь час чакала яе звароту.

Калі-б Фларэнс і сапраўды была птушкай, Эдзіт не магла-б больш пяшчотна і больш ласкава прытуліць яе да грудзей.

— Пойдзем, дарагая.

— Калі тата прачнецца, ці не пакажацца яму дзіўным, што я пайшла? — нерашуча сказала Фларэнс.

— А як вы думаеце, Фларэнс? — запыталася Эдзіт, пазіраючы ёй у вочы.

Фларэнс апусціла галаву, устала і ўзяла сваю рабочую кашолку. Эдзіт узяла яе пад руку, і яны вышлі з пакоя, як сёстры. Нават хада яе была іншай і незнаёмай яму, падумаў містэр Домбі, правёўшы яе позіркам да дзвярэй.

У той вечар ён так доўга сядзеў у сваім цёмным кутку, што царкоўны гадзіннік, адзначаючы час, біў тры разы, перш чым павярнуўся Домбі. Позірк яго ўпарта не адрываўся ад таго месца, дзе сядзела Фларэнс. У пакоі рабілася цямней па

355