Перайсці да зместу

Старонка:Домбі і сын.pdf/320

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ступені дасканаласці ў выкананні яе, на якую толькі можа разлічваць сухаземны жыхар, капітан загадаў яму запамятаць наступныя таямнічыя правілы:

— Ну, прыяцель, трымайцеся мацней! Калі мяне калі-небудзь захопяць…

— Захопяць, капітан! — перапыніў Роб, шырока расплюшчваючы свае круглыя вочы.

— Так! — панура сказаў капітан Катль. — Калі я калі-небудзь выйду з дому, маючы намер вярнуцца да вячэры, і не з'яўлюся на адлегласці воклічу, то праз дваццаць чатыры гадзіны пасля майго знікнення ідзіце на Брыг-плейс і высвіствайце вось гэту песеньку каля маёй старой прыстані, але так, разумееце, нібы вы гэта робіце без усякага намеру, нібы вас занесла туды выпадкова. Калі я вам адкажу тою-ж самай песенькай, вы, прыяцель, адчальвайце і варочайцеся назад праз дваццаць чатыры гадзіны; калі я адкажу іншай песенькай, адхіліцеся ад прамога курса і трымайцеся на адлегласці, пакуль я не дам другога сігналу. Зразумелі загад?

— Ад чаго я павінен адхіліцца, капітан? — запытаўся Роб, — ад бруку?

— Кемлівы хлапец, нечага сказаць! — усклікнуў капітан, сурова на яго паглядаючы. — Роднай мовы не разумее! Тады вы адыйдзіце ў бок, а пасля вярніцеся, — зразумела цяпер?

— Зразумела, капітан, — сказаў Роб.

— Вельмі добра, прыяцель, — змякчыўшыся, сказаў капітан. — Так і зрабіце!

Каб Роб добра гэта засвоіў, капітан Катль вечарамі, пасля таго як зачыняў краму, праводзіў часамі рэпетыцыю з ім усёй сцэны: ішоў для гэтай мэты ў гасціную, нібы ў жыллё ўяўляемай місіс Мак-Стынджэр, і ўважліва сачыў за паводзінамі свайго саюзніка ў дзірачку, якую ён прасвідраваў у сцяне. Роб Тачыльшчык у часе іспытаў выконваў свой абавязак так добра і спрытна, што капітан, у знак свайго задавальнення, падараваў яму ў розны час сем шасціпенсавікаў; і паступова ў сэрца яго пракраўся спакой чалавека, які падрыхтаваўся да горшага і прыняў усе разумныя меры перасцярогі супроць бязлітаснага лёсу.

Аднак, капітан не спакушаў лёсу і схілен быў рызыкаваць ніколькі не больш, чым раней. Мяркуючы, што правілы добрага тону прадпісваюць яму, як сябру сям'і, прысутнічаць на вяселлі містэра Домбі (аб ім ён даведаўся ад містэра Перча) і з галярэі паказаць гэтаму джэнтльмену сваю прыязную і задаволеную фізіяномію, ён накіраваўся ў царкву ў наёмным кабрыялеце, у якім абодва вокны былі паднятыя.

Капітан шчасліва вярнуўся дадому, і новае яго жыццё ішло заведзеным парадкам; непрыяцель не даваў яму больш прамых повадаў да трывогі, чым штодзённае з'яўленне дамскіх капялюшыкаў на вуліцы. Але іншыя клопаты пачалі прыгнятаць капі-

316