Перайсці да зместу

Старонка:Домбі і сын.pdf/216

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

явіў аб сваім намеры, містэр Домбі заўважыў, што з прыемнасцю будзе яго суправаджаць. Таму, перад абедам, маёр загадаў тубыльцу накіравацца да іх, перадаць паклон ад яго і містэра Домбі і сказаць, што вечарам яны будуць мець гонар наведаць лэдзі, калі лэдзі будуць адны. У адказ на гэта тубылец прынёс вельмі маленькую запіску, якая вельмі моцна патыхала духамі і была напісана рукою шаноўнай місіс Ск'ютон маёру Бегстоку і коратка паведамляла: «Вы — брыдкі мядзведзь, і я была-б не супраць адмовіць вам у дараванні, але калі сапраўды вашы паводзіны будуць вельмі добрымі, — гэта было падкрэслена, — можаце прыйсці. Прывітанне ад мяне (Эдзіт далучае сваё) містэру Домбі».

Містэр Домбі і маёр засталі місіс Ск'тютон у позе Клеапатры сярод канапных падушак. Падымаючыся па лесвіцы, яны чулі гукі арфы, але гэтыя гукі абарваліся, калі далажылі аб іх прыходзе, і цяпер Эдзіт стаяла каля арфы, больш прыгожая і ганарыстая, чым калі-небудзь.

— Спадзяюся, місіс Грэйнджэр, — сказаў містэр Домбі, падыходзячы да яе, — мы не вінаваты ў тым, што вы кінулі граць?

Вы? О, не!

— Чаму-ж вы ў такім выпадку не граеце, дарагая Эдзіт? — праказала Клеапатра.

— Я кінула граць таксама, як і пачала… па свайму жаданню.

Поўнае роўнадушша, з якім было гэта сказана, роўнадушша, якое нічога агульнага не мела з вяласцю або бяздушнасцю, яно было адзначана ганарлівым намерамі вельмі добра адцянялася той неахайнасцю, з якою яна правяла рукою па струнах і адышлася ў другі канец пакоя.

— Ці ведаеце, містэр. Домбі, —сказала яе разамлелая маці, забаўляючыся ручным экранам, — іншы раз мілая мая Эдзіт не згодна са мною…

— А хіба не заўсёды, мама? — сказала Эдзіт.

— О, не, любачка! Фі, фі, гэта-б разбіла мне сэрца, — запярэчыла маці, робячы слабую спробу дакрануцца да яе ручным экранам. — Нязгодна са мною па пытанню аб гэтых строгіх правілах добрага тону, якія захоўваюцца ў дробязях. Чаму мы не бываем больш непасрэднымі? Ах, божа мой! У душы ў нас закладзены тамленні, парывы і хваляванні, якія так чароўны, але чаму мы не бываем больш непасрэднымі?

Містэр Домбі сказаў, што гэта вельмі справядліва, вельмі справядліва.

— Чорт пабяры, чаму-б не так, пані, — сказаў маёр. — Гэтага мы не можам сабе дазволіць. Паколькі свет не населены Дж. Б. — непахіснымі і простадушнымі старымі Джо, пані, вэнджанымі селядцамі, сэр, — мы гэтага не можам сабе дазволіць. Гэта недапушчальна.

212