Перайсці да зместу

Старонка:Дні вясны (1927).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Выгляд твой малажавы зблажэў,
ты ўжо стала ня тая, другая.
Да мяне прытуліся бліжэй,
хоць зарніца ў палёх дагарае.

Нашто сьвецяцца сьлёзы ў вачох
спадаюць расой каляровай?
Палажы мне чало на плячо,
ня сумуюць хай хмурыя бровы.

Нечакана цябе я сустрэў, —
твае вусны красою палалі.
Зорны сьмех рассыпаўся між дрэў,
і ўсьміхаліся зорамі далі.

Мы былі тады толькі адны,
па дарозе ступалі спакойна.
Праімчаліся гэныя дні,
праімчаліся шпаркімі коньмі.