Перайсці да зместу

Старонка:Дні вясны (1927).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Не трава зашумела ў лугох,
і ня лён у лагчыне палёг:
гэта косы павісьлі на стан,
горкай роспачы час як настаў.

Ня быльнёг у даліне пасох,
і ня вецер сумуе ў лясох:
то дзяўчына дубровай ідзе,
што радасны ўтраціла дзень.