Увосень 1926 г. Рабіндранат Тагор меўся праяжджаць цераз Беларусь і затрымацца на пару дзён у Менску. Беларускае літаратурна-мастацкае згуртаваньне „Узвышша“ было падрыхтавала яму невялічкі зборнік, у які ўваходзіў і гэты верш.
|
Зара-зараніца цьвіце ў паднябесьсі,
залоціць красою разлогі.
Далёкі па вёрстах, а блізкі па песьнях,
я кветкамі ўсыплю дарогі!
Прайдзіся па іх ты, прайдзіся, чаканы!
Сьляды застануцца сьвятымі.
Цябе абніму я, як бацьку, рукамі, —
пачуцьці ў сталецьцях ня стынуць.
|