Перайсці да зместу

Старонка:Дні вясны (1927).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАНСКАЯ НАВАЛА

Зажурыліся вёскі, пахілыя сёлы,
затушылі газьніцы ў сьвятліцах.
Няма там сягоньня, няма там вясёлых, —
у вачох гора жалем імгліцца.

Не бярозы ў дуброве схіліліся долу
і зямлю ашчаперылі гольлем, —
гэта маткі і жонкі галосяць над доляй,
надрываюцца сэрцы іх болем.

Сёньня кроў налівае зара у кілішкі,
радасьць душы апляло павуціньне…
Павялі беларусаў паны на Лукішкі,
павялі па цярнёвай пуціне.

Іх сьлядоў не засыпаць сівымі пяскамі, —
застануцца яны на сталецьці, —
Шчэ успомняць, як цела ірвалі кускамі,
і помста крывёю пральлецца!