Перайсці да зместу

Старонка:Дні вясны (1927).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Вечнае Раньне-Мэсія,
высьмяглі раны зямлі!
Вечарам зелена-сінім
ветры расу ўсю зьмялі.

Песьні пасьвістывай, сівер,
ў золка-празрыстую стынь!
Зоры паўзорылі сьвірань,
зьняты хрыстос са сьвятынь.

Розум мой з думкаю чорнай,
вязьне натруджаны крок.
Босым праходзіў учора,
пальцы папляміў у кроў.

Лягу касьцьмі на руінах,
ў сэрцы струхлявіцца злосьць.
О, дарагая краіна,
сына уцеш ты да сьлёз!

16-VII — 26 г.