Перайсці да зместу

Старонка:Дні вясны (1927).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я ня знаю, каго цешыць?..
(Воўк увосень вые).
На ўсіх сьцежках
ды завеі,
ўсё завеі
Сьнегавыя.
Хто, ну хто заве іх?

Яны сэрца не атуляць, —
анямець-бы ў іхнім шуме.
Загубілі песьню залатую,
загубілі ў суме.

На дарогах крыжавых
сівер з ветрам лямантуе.
Гэй-жа вы,
гэй-жа вы!
Ў поле з вамі паляту я.

15-I — 26 г.

|}