Перайсці да зместу

Старонка:Дні вясны (1927).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НА ДАРОГАХ КРЫЖАВЫХ

На дарогах крыжавых
сівер з ветрам лямантуе.
Гэй-жа вы,
гэй-жа вы!
Ў поле з вамі паляту я.

Сьніцца мне прастор
і завеі у даліне.
Хоць да зораў там прастой
пры асьнежанай яліне.

Ой-ды ў садзе
роніць цьвет-бель вішня.
Завяду-ж я струны,
завяду ды на завейны строй.
Мне ня рваць адцьвіўшай
руні,
мне краса ўмывае скронь.