На сэрцы раны ёсьць, — ня змые іх палын. Я сёньня толькі госьць, люблю палёў сінь — плынь.
Люблю я ветру сьвіст, люблю дубровы звон. Далін, нізін расхліст вітаць гатоў ізноў.
Люблю таемны шум… Няхай смыліць сьпіна, але нашто душу на церні расьпінаць?
9-III — 26 г.