Перайсці да зместу

Старонка:Дні вясны (1927).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Сьлязіны буйныя упалі, —
ў іх сэрца разарвала жаль.
Завіўся ночы чорны шаль,
брыльлянцяцца расою далі, —
сьлязіны буйныя упалі.

Шчыміць балюча крыўды рана, —
не загаіць яе вачам.
Няўжо мне, сьцяўшы боль, маўчаць
і аж да самай сьветлай рані?
Шчыміць балюча крыўды рана.
Пайду да быстрае крыніцы
і гора, сум свой разьнясу.
Я сьлёзы агарну ў красу,
а не ўпаду да ног я ніцам.
Пайду да быстрае крыніцы.
Сьлязіны буйныя упалі, —
ў іх сэрца разарвала жаль.
Завіўся ночы чорны шаль,
брыльлянцяцца расою далі, —
сьлязіны буйныя упалі.