Перайсці да зместу

Старонка:Дні вясны (1927).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Высіцца, высіцца арка…
Ветры прыпалі к зямлі.
Сонца вясновае яркне.
Песьні ў палёх расьцьвілі.

Выбег дзень спуджаным лосем, —
белыя кудлы трасе.
Лозы ля рэк не галосяць…
Песьні цудоўнай красе!

Вусны вясны васільковай
сонечны солад нясуць.
Дух мой сягоньня ня скован,
дух мой сьцюдзёніць расу.

Будзе і радасьць, і шчасьце, —
вырастуць кветкі красы.
Ветры ня будуць іх шастаць,
ветры — напевы вясны.