Па загонах жыта сьпелага
Ўжо ня дыбаюць смужныя хвалі…
Калосьсе ў жару пажаўцелае
Пазакрыла імглістую далеч.
Не сячэ паветра сьпевамі
Салаўінае дню прывітаньне…
Толькі ўверсе шапочуць пер‘ямі
Крылы падляткаў з золачнай рані.
Над заснуўшай у рэчцы раскаю
Нахіляюцца мошастам галкі.
У садку-ж пал праменнаю ласкаю
Разьліваюцца кроўю трускалкі.
Як каралі, нізкай цеснаю
Сенажаць агарнулі пракосы.
На ўзгорку з зажынкавай песьняю
Серп гуляе па жытніх палосах.
|