Гэта старонка не была вычытаная
Гэта кажа матылік, што ўзьняўся з кляніны,
Гэта грае уранку труба пастуха,
Гэта сьпеў ў агародзе працоўнай дзяўчыны
І бліскучая срэбрам у полі саха.
Ўжо у сьвет надышло для жыцьця адраджэньне,
Бо прайшла барацьба, перавага відна:
Хай ўзгадуе-ж з зямлі наша беднае зерне
Ў колас жыцьця і поўнае волі вясна.
1922 г.
|}