Мы ня станем пасярод багнявішч, пакуль лёс заве на бой агнявы. Пакуль думкі заляйцаны ў ланцуг. боль наш мусяць і каменьні пачуць.
Мы ня спудзімся варожых прапон, мкнецца, мкнецца нясупынна наш Конь. У блізкай будучыні дні яго шлях, дзе красуе родным сьпевам зямля.
Мы выходзім на рашучы парад, нашы вочы перамогай гараць… Ой, за доляй праз сягонешні дым у пагоню, у пагоню ляцім.
1925 г.