НА РОДНЫХ ГОНЯХ
Першае руні укосьсе вецер сьцюдзёнасьцю ніжа… Ў золата сьпелых калосьсяў ніўка мая апраніся.
Тваю рудую сарочку з быльля, калючых асотаў лемех парэзаў, расклочыў, зьверху прысыпаў пясочкам.
Колькі апошняе сілы, сілы ўзяла ты ў ратая. Хай, як туман над асінай, чорныя думкі растануць.
Бачыш, во хмарка на ўсходзе, піць захацела збажынка. Мо‘ дачакаю прыплоду ў сьвята ліпнёвых зажынаў.