Разьліся, вадзіца, а па пустцы-папару, а па жвіру-пясочку. Ты напой нам зямліцу, яе зморшчаны тварык, яе ссохлыя вочкі,
Разьліся ды з неба, белым воблачкам зьнізься, белым воблачкам, пухкім. Мо‘ сасмагшая глеба ачуняе ад зьнічу, умалотам набухне.
Як з цэбра разьліся на валокі ячменю, на аўсяную грыўку.