Вецер заснуў у бяздоньні, скрыдлы разьвесіла ноч… Ў сьветлае новае Сёньня пойдзем з табою ізноў.
Вуліцы п‘яныя зыкі дзіка нам плёскаюць ў твар Мы-ж агняцьветы рассыплем на збур‘янелы папар.
Сівай бядой — малачаем нашы зьвіліся шляхі… Зьнішчым сьвятога мы чары, выпалем з ніў лапухі…