Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цямнасьцю ня мелі да яго асаблівай прыхільнасьці. Чулі ў Карпавічу той гатунак людзей-самавукаў, каторыя хоць і вялікай высакосьці даходзяць у мастацтве, палітыцы ці абы-якой навуцы, але назаўсёды застаюцца з нейкай хібаю: ў самым грунтоўным, а дзеля таго неўспадзеўкі і страшна лёгка зваліваюцца часам на самы дол чалавечай думкі. Яны, гэтакія, нейкім дзівам сумяшчаюць у душы сваей найлепшы, здаецца, гуманізм і найгоршае, акажацца, чалавеканялюбства, хімію і алхімію, марксізм і хірамантыю і з аднолькавай шчырасьцю веруюць у тое і другое. Багі іхныя любяць завадзіць сварку, ськідаюць адзін аднаго з пасаду і робяць у галаве свайго паклоньніка нязвычайны сумбур. Багоў гэных зазвычай надта многа, але бываюць часіны, што і няма нічога, вось тагды людзі такога гатунку і вырабляюць розныя неспадзеўныя штучкі.

— «Нікоменьку ня прызнаюся, сам сабе думаў інагды Карпавіч, — але чую, што ў абы-якой партыі мог-бы знаходзіцца з поўнай шчырасьцю». І праўда: ў пачатку вайны: ён троху чаго не зрабіўся самым ярым ісьціна-рускім патрыотам, потым пад уплывам сваіх знаёмых студэнтаў — сьвядомых беларусаў — дужа скора асьцюдзянеў. І нічога дзіўнога, што за нядаўгі час перамахнуў ён