Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Я пайду, пайду, — закіпеў і ён, махаючы рукамі ад вялікага абурэньня, — я пайду, але ты, ты… (няўзнаку зьехаў з вы на ты) — калі ты атдасі мне маіх трох сот рублёў, што я заробіў пяючы з табою пры адправах, то ты пойдзеш яшчэ далей за мяне!.. Памятай панагію![1]

І для нячулага старога архімандрыта гэтыя словы былі нязвычайнаю крыўдою. О, колькі клопату і страху дадала яму гэтая ўцішку прададзеная панагія.

— Гукнуць паліцыю!! — ківірнуўся да послушнікаў архімандрыт, аж шугаў ад гнеўнасьці.

— Гукай, гукай! — няпрытомна галасіў Гаршчок, — я пра панагію на ўсю Расею крыкну, няхай ведаюць, як рызьнічыя перахоўваюць манастырскае старавечнае дабро. Не аддасьцё мне маіх грошы, дык я зраблю іначай з вамі! — неасьцярожна дадаў ён якраз словы з пісьма, пто пісаў архімандрыту троху раней.

Надта дзікою выглядала такая праява ў царкве.

Послушнікі выпіхнулі Гаршка на цьвінтар, дзе ўжо беглі два гарадавых.

— У паліцыю хулігана! — быццам гусак сіпеў і гагатаў айцец архімандрыт.

Вусатыя, чырвоныя гарадавікі бая-

  1. Абразок на грудзёх у праваслауных архірэяу.