Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

уліваючай у людзей спакой і сілу, і спадзяваньне.

Сьвежы ветрык абдуваў гарачы твар халадком. Гаршчок ськінуў кепку, прыгоршчамі набіраў вады і, смакуючы, мыўся. Вецер уздымаў кучаравыя, даўно нячэсаныя валасы.

Павясялела яму, ёлкасьць чуцьця пачала знікаць.

А горад вясёла, як звычайна, прачнаваўся і усё гулчэй і званчэй гаманіў, гудзеў і званіў. Чырвонае сонца, усё болей залацеючы, узнімалася на празрыстым сінім небасхіле і залівала сьвятлом шкло ў вокнах вышэйшых паверхаў, дахі, вывескі, дрот, вітрыны.

Зазванілі нейдзе яшчэ, запляскалі па бруку капытамі коні звозчыкаў, з громам і гулам цягнуліся ламавікі з даўгімі смоленымі бочкамі.

Сярод гулу Гаршчок ціха йшоў бачком, каб ня біць у вочы дрэнным адзеньнем, і думаў, што цяпер рабіць? Паехаць дамоў к брату і сабрацца з сіламі, — не, ня выпадае. — „На зіму, на гатовы хлеб прыйшоў валацуга — скажуць людзі; — чаму не прыхадзіў раней, як меў грошы? Тады пазабыўся, што і браценьнік ёсьць“ — так скажуць яму у вочы й за вочы. — „А брат-жа карыстаець з майго паўнадзела“ — упіраўся другі, свой, голас“. — „Аднак сам-то ты ня хочаш карыстаць з яго“, —