Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/189

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

значыў урачыстыя хаўтуры няшчаснага рэзаніка. Усялякія заняткі ў установах забараняліся; савецкія служачыя мелі загад явіцца на хаўтурную процэсію. І дзень задаўся добры: сонечны і цёплы.

Абдзіраловіч прашнуўся вельмі позна, а ў радасным настрою. Ня піўшы гарбаты, сеў ён, хацеў хутчэй напісаць Сакавічанцы пісьмо, з добрымі навінамі аб іх справе, і таксама бегчы туды. Не загаду баяўся, а самаму карціла падзівіцца на гэтыя хаўтуры. Учора ня трапілась пагаварыць з Васілём аб сьмерці Карпавіча, неяк не насьмеліўся ён пачаць аб ёй гутарку, а хацелася ведаць, як той думае, дык цягнула да яго. Васіль быў учора смутны, але на гэта ў яго шмат прычын, — ня дзіва.

Абдзіраловіч жа прашнуўся вот спакойны і навет трошку вясёлы. Сам сабе здіваваў, што ўчора ніяк ня мог абдумацца, уцяміць усё-чыста, а сяньні, як агледзіўся, дык і думаць няма чаго: усё добра… Праўда, яшчэ смітусіўся абраз налітага крывёю Гарэшкі, ды гэта здавалася нейкай няпраўдай, плыло як ува сьне, як у тумане. Гэта ня тое, што важна для яго, а для яго важна, што выпусьцяць добрага, слаўнага Міколу, і ён зараз напішаць аб гэтым Сакавічанцы. Як глыбака адчуваецца радасьць пасьля гора! Як цяпер люба глядзець на сонечнае вясельле ваконных шы-