Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

праклятаю чыртою, толькі часам плёскаў ён рукамі, як нехта добры над чужой бядою. Цяпер-жа адмена яго была ў тым, што пачуўшы прызнаньне маткі, ён быццам пачуў і сябе тою грамадою, ад якой стаяў раней збоку. Калі раней на ўчынкі розных непачэсных ахвотнікаў кіраваць няшчаснаю людзкою чарадою глядзеў, як на ўчынкі адурэлых, каторыя пакуль што сваволяць безкаранна, дык цяпер пільнаваў з асаблівай балючасьцю кождую з боку іх няпраўду, хоць і заставаўся яшчэ ў угоду свайму характару толькі пабочным глядзеньнікам і ціхім думаньнікам. Разам з тым усё болей ня любіў тых афіцэраў, што ўсё выязджалі й выязджалі па-за чырту большавіцкага панаваньня, і усё болей набіраўся прыкрасьці да сабатажнікаў у гэнай чырце. Разам з тым, аднак, усё болей цешыўся, што сам зволены з войска па беламу білету[1]....................

  1. Кавалак рукапіcу „Дзьвюх душ“, пачынаючы ад гэтага радка, узялі й не аддалі назад прадстаунікі акупацыйнай улады, што рабілі рэвізію у ліпні 1919 г. у рэдакцыі газэты „Беларуская Думка“, у якой повесьць друкавалася.

    Рэд.