Перайсці да зместу

Старонка:Дзед Завала (1927).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


„Сем балот як пройдзеш, —
„Калі справедлівы, —
„Там іх тады знойдзеш.
„Кожны зьвер, чы птушка,
„Калі сьмерць пачуе,
„Цягнецца і там-жа
„Днюе і начуе.
„Там ёсьць і бальніцы,
„Калі хвор каторы,
„Гнезды пухам сланы
„І выгодны норы.
„Бацяны за бабак,
„Фэльчарам — ласіца,
„Дохтарам — сам вожык,
„Служкаю — сініца.
„Пястуны[1] за няняк,
Лось — дзеля парадку,
„Бабры пры будове,
„А дзік каля статку.
„Мядзьведзь за сядзелку,
„Крукі за сьпявакаў
„Сьвірна воўк пільнуе,
„Каб на было браку.
„Сьвежага ліс мяса
„Туды дастаўляе.
„Рысамаха млекам
„Кублы налівае.

  1. Вядома, што мядзьведзіца астаўляе пры сабе сына за няньку для малых дзетак з другога прыплоду і такіх нянек завуць пястунамі.