Перайсці да зместу

Старонка:Дзед Завала (1927).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Як той няпрытомны!
Бо у пушчы сьцежак,
Ні дарог ня будзе:
Хто ня знае лесу,
Той, як бач, заблудзе!
Ні Завале сьцежак,
Ні дарог ня трэба:
Стрэльбачку на плечы,
Люльку, кусок хлеба…
Тут сасна-таўстуха,
Дуб зараз пузаты,
Там часаў з павалы
Упорку да хаты;
Скора будуць ёлкі
Тры зараз зламаны,
Далей корч рагаты,
Добра дзеду знаны:
Дзесяць год мінула —
Пахаваў старуху.
Калядамі потым
Тут забіў Мapyxy.
За карчом-жа скора
Будзе там палянка, —
Некалі стаяла.
Тут чыясь зямлянка,
Драбняк за палянкай
Цягне яшчэ з гоні,
Тут, загнаўшы летась,
Зьелі ваўкі коні,
Потым бор высокі —
Сосна у сасонку!…