Перайсці да зместу

Старонка:Дзед Завала (1910).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Год
выданьня

V Прыймаецца падпіска V

Год
выданьня

НА 1910 ГОД

На першую беларускую газэту з рысункамі

„Наша Ніва“ паставіла сабе мэту будзіць у беларусоў пачуцьцё чэлавека і грамадзяніна, голасна гаварыць аб яго патрэбах і правох.

„Наша Ніва“ ўсе новые думскіе законы, каторые датыкаюць Беларусі, разьбірае і ацэнівае жывымі прыкладамі з жыцьця Беларускаго краю.

„Наша Ніва“ тлумачыць сваім чытацелём усё, што робіцца на цэлым сьвеце і ў Расеі.

„Наша Ніва“ друкуе практычные гутаркі аб гаспадарцы, тлумачыць, як нарыхтаваць розные культурные справы (коопэраціі, сельскіе банчкі, бібліотэкі і інш.).

„Наша Ніва“ ў „Пачтовай Скрынцы“ дае атказы на ўсе пытаньня, тлумачыць законы, паказывае добрые кніжкі.

„Наша Ніва“ каштуе с перэсылкай і дастаўкай да хаты на 1 год — 2 руб. 50 кап.; на ½ года — 1 руб. 25 кап.; на 3 мес. — 65 кап., на 1 мес. 25 кап. За граніцу на 1 год — 4 р., на ½ года — 2 р.

Гадавые падпішчыкі, каторые заплацяць грошы адразу за год атрымаюць дарма Календар „Нашае Нівы“ на 1910 год, а за прыплату 20 капеек Зборнік беларускіх народных песень з нотамі, сабраных А. Грыневічэм.

Рэдактар-Выдавец А. ЎЛАСОЎ.

Адрэс Рэдакцыі і Канторы: Вільня, Віленская № 20.