Гэта старонка не была вычытаная
— 13 —
„Лётаюць, пільнуюць
„Ад зоркі да зоркі,
„Кожны зьвер, ці птушка —
„Там яны пры чыне; —
„Мусіць працаваці,
„Аж пакуль ня згіне.
„Аднэй не прыймаюць
„Толькі там зязюлькі,
„Што сірот кідае,
„Зарэклася люлькі.
„Іосць ешчэ будынак
„Там зусім асобны,
„Добра збудаваны,
„Цёплы і аздобны;
„Стыдна і прызнацца,
„Каго там хаваюць
„Ў такой выгодзе
„І бяды ня знаюць:
„Без зубоў сабаку
„І каня-калеку!
„За век службы людзям
„Тут знайшлі апеку“…
Гэтак любіў баяць
Стары дзед Завала; —
Можа многа праўды,
Можэ зусім мала?..
.........
.........
Ішоў год за годам,
Ішоў чэрадою, —
Дзед што-дзень у лесе
Летняю парою.
Завале без пушчы
Пушчы без Завалы —
Як бы ня ўсе дома
Як-бы чагось мала!