Перайсці да зместу

Старонка:Два (1925).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Вы яго не расстраляеце… — напалову просячы, напалову падцьвярджаючы, казала Наста. — Не рашыцеся гэтага зрабіць.

— Хто? Я не рашуся? — узбурыўся Ластоўскі. — О, як мала вы мяне ведаеце! Ды калі хочаце ведаць, я ўжо аддаў загад, каб іх усіх расстралялі… трыма сабакам будзе меней. А ты… і так будзеш маёю.

— Што… што?! — закрычала ўстаючы Наста. Вочы яе неяк дзіка расшырыліся, сама яна нібы ў сударзе затраслася.

— Не, не, я пажартаваў! — напалохаўшыся, крыкнуў Ластоўскі.

Але было ўжо позна. Наста, як ашалелае ваўчанё, кінулася на афіцэра і, схапіўшы яго за валасы, пачала кусаць яму твар.

Не памятаючы сябе ад пераляку, Ластоўскі выхапіў рэвольвэр і, улічыўшы хвіліну, ударыў рукаяткай па галаве Насты. Наста закачалася і павалілася на падлогу… хлынула кроў і заліла яе чорныя валасы.

— Пся крэй! Сьцерва! — лаяўся Ластоўскі, круцячыся каля люстэркі і аглядаючы свой твар.

— Сьцёпку расстраляў… маці, маці, дзе ты?.. Рукаяткаю ў галаву. Сьцёпка, не чапай мяне… мае рукі ў крыві… не чапай… і Наста, лязгаючы зубамі, зарагатала.

— З глузду зьехала!.. сабацы сабачы шлях, — падумаў Ластоўскі і выбег на вуліцу.

30

Між тым Муха па пропуску спакойна падышоў да турмы.

Па звычаі, як і заўсёды перад небясьпечнасьцю, ён агледзеўся ва ўсе бакі і тады толькі пазваніў.

Праз хваліну ваконца ў браме адчынілася і паказаўся твар турэмшчыка.

— Што трэба? — сярдзіта запытаўся ён, пабачыўшы, што з таго боку стаіць звычайны селянін.

Муха паказаў пропуск. Брама адчынілася, і ён вольна ўвашоў у двор турмы.

— У вас павінны быць тры арыштанты, якіх учора прывялі да вас?

— Гэта, што з малым хлапчуком? — запытаўся турэмшчык.

— Але, але, яны самыя.

— А ўжо будзе хвілін сорак, як іх павялі на расстрэл.