Перайсці да зместу

Старонка:Два (1925).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ластоўскі спачатку папяціўся назад, а потым, бачачы, што дзяўчына зноў бяз сілы апусьціла рукі, горда падышоў да яе.

— Навошта-ж гэткія высокія словы: „падлец“, „забойца,“ „здраднік“, якімі ўвесь час ты абзываеш мяне? Усё роўна з гэтых слоў табе карысьці ніякай ня будзе. А твой гэты любімы Сьцёпка за іх будзе расстрэлены!

Дзяўчына з мальбою паглядзела на Ластоўскага сваймі прыгожымі вачыма.

— Ну вось, так будзе лепей! — сказаў Ластоўскі і пасунуўся да насты.

— Не падыходзь! — крыкнула Наста, — не падыходзь, лепей будзе!

У словах дзяўчыны прагрымела такая пагроза і боль, што Ластоўскі рашыў лепей не чапаць яе.

— Што зрабіў ты з маёю маткаю?! — крыкнула Наста.

— Ну, супакойся, прашу цябе, — сказаў Ластоўскі: — Супакойся, бо зараз-жа пайду і аддам загад, каб расстралялі твайго 10-гадовага палюбоўніка і ўсіх тых бандытаў, што захапіў разам з табою.

Сказаўшы гэтыя словы, Ластоўскі падняўся і вышай у другі пакой, робячы выгляд, што ён ідзе аддаваць загад аб расстрэле Сьцёпкі і другіх партызанаў.

Пашоў. Вось ён, Сьцёпка, проста хлапчук… во, во падымае наган і рукаяткаю б‘е Сцёпку па галаве… зваліўся Сьцёпка…

— Вярніся! — што было сілы крыкнула дзяўчына.

— Ну вось, гэтак саўсім добра, — сказаў, уваходзячы, Ластоўскі. — Я-ж табе й раней казаў: сьцерпіцца — зьлюбіцца…

Дзяўчына ціха, ціха плакала, каб ня чуў ён, каб не аддаў загаду расстраляць Сьцёпку, толькі плечы яе дрыжалі.

— Ты крыху супакойся, а я па справе пайду. Спадзяюся, што нікуды не ўцячэш, што пільнаваць цябе ня трэба. Бо, помні, я табе ўжо казаў: адзін твой крок з гэтай хаты, і… Сьцёпка, а разам з ім усе твае тыя таварышы пойдуць да бога на споведзь… Бывай-жа, ды ня сумуй!.. Я хутка прыду… сёньня ўжо рашыся… бо калі ня згодзішся… заўтра яны будуць расстрэлены. Даю табе слова. Слова афіцэра польскае арміі. Можаш паверыць. Выбірай-жа…

Ластоўскі вышаў.