Перайсці да зместу

Старонка:Два (1925).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Выйдзем на хвіліну адгэтуль, трэба парадзіцца…

Афіцэры на чале з Ластоўскім вышлі.

— Зараз мы адгэтуль павінны будзем уцякаць, бо яшчэ могуць вярнуцца гэтыя бандыты… Як выйдзем на шлях, дык вы, пане Сарачынскі, паедзьце ў бліжэйшую вёску, вазьмеце там лепшага каня і ляцеце ў горад! Вазьмеце там сілы і, ацапіўшы лес кальцом, пачнеце наступ. Адгэтуль Муху ўжо не ўцячы… Але не, гэтак ня трэба рабіць. Я ўжо лепей прыдумаў. Вы, Сарачынскі, зараз-жа бяжэце ў вёску, дарогу як-колечы знойдзеце. Патрабуйце сабе надзейных жаўнераў і з імі наладзьце вось тут, каля зямлянкі, засаду. Гэтак будзе правіловей. Толькі глядзеце, каб да вечару засада была на месцы.



— Слухаю, пан паручнік, — адказаў афіцэр.

— Ну, дык і ў дарогу. А мы зараз-жа таксама. Паведамце там, што я крыху рашыў адпачыць — дзён 6-7. Я лічу, што я заслужыў сабе права правесьці некалькі дзён з вось гэтай вайсковай здабычай. — І Ластоўскі паказаў на зямлянку, у якой ляжала Наста.

— Бязумоўна, пан паручнік, — згадзіўся Сарачынскі.

Апошнія словы афіцэра чуў Сьцёпка, зразумеў ён усім сваім сэрцам, што вялікая небясьпека пагражае Муху. Абавязкова трэба папярэдзіць Муху. Сьцёпка не пашкадуе жыцьця, абы тольхі перасьцерагчы Муху. Што жыцьцё яго, Сьцёпкі, гэтакае маленькае жыцьцё, у параўнаньні з жыцьцём таго, каго Сьцёпка так любіць.