Хутка былі пасланы два жаўнеры ў бліжэйшую вёску за сялянскімі вопраткамі, а яшчэ праз некалькі хвілін тры фігуры аддзяліліся ад атраду і пашлі ў глыб лесу.
16
Сьцёпка трымаўся вельмі паважна. Ён надзвычайна глыбока адчуваў, што ён адпаведны перад самім манам за цэльнасьць яго лягеру. Расхаджваючы каля лягеру, ён праз кожныя тры хвіліны заходзіў у зямлянку да Насты і супакойваючым голасам казаў:
— Ты можаш адпачыць. Я-ж на варце, усё будзе добра…
Наста сьмяялася. Сьмяяліся і вартаўнікі, якіх пакінуў сачыць за лягерам Муха. Нарэшце адзін з вартаўнікоў, сьмяючыся, сказаў:
— Ты-бы, Сьцёпка, схадзіў у разьведку, а то, ведаеш, браце, могуць на нас напасьці…
Сьцёпка падумаў і запытаўся:
— А атаман пасылаў хлопцаў у разьведку ці не? Сьцёпка наўмысьне рабіў націск на слова „атаман“, каб давесьці аб тым, што ён добра ведае лясны этыкет.
— А як-жа, бязумоўна, посылаў… заўсёды, браце, хадзілі ў разьведку.
— І гэта справа! — адказаў Сьцёпка і сплюнуў. Гэта ён таксама зрабіў таму, што так рабілі дарослыя партызаны, калі яны курылі. Сьцёпка ня курыў, але сплюнуць яму трэба было дзеля саліднасьці. Прыняўшы хлапатлівы від, Сьцёпка сказаў:
— Ну, дык я пайду. Вы ўжо тут у гэты час, калі ласка, даглядайце як сьлед за Настай.
Сьцёпка зрабіў некалькі крокаў наперад.
— Эй, Сьцёпка! — крыкнуў паўстанец, — я-ж пажартаваў. Кінь, ня трэба хадзіць у разьведку.
Сьцёпка спыніўся, паморшчыўся крыху, сплюнуў і пашоў далей.
Радасна было Сьцёпцы… У яго на душы жаваранкі сьпявалі, калі лесам ён ішоў у разьведку.
І не заўважыў Сьцёпка, што прашоў ужо далей, як трэба, і не заўважыў, што крокі яго былі накірованы па шляху да роднай спаленай вёскі.
Ужо падышоў Сьцёпка да шляху, як запрымеціў, што ў глыб лесу ідуць нейкія тры фігуры.
Сьцёпка хацеў схавацца, але сорамна яму стала Як гэта так: партызану — ды хавацца і ад каго — ад сялян