ныя, загарэлыя хлопцы слухалі, слухалі, і ў іх пад вопраткамі пачыналі моцна біцца сэрцы.
… Запалілі адразу з 4-х бакоў. Білі большасьцю прыкладамі ды рукаяткамі ад рэвольвэраў. Майго тату рукаяткай. Мацьвея, які выбег з сваёй хаты і ўва весь голас закрычаў: „У цэп… забойства“, нейкі штыком парнуў…
Нахіліўся лес, слухаў гэта апавяданьне і толькі калі-ні-калі круціў сваёю галавою, нібы ня мог зразумець гэтай дзікасьці людзкой.
Паранены атаман таксама слухаў словы Сьцёпкі. І толькі калі Сьцёпка сваім звонкім голасам сказаў аб маці Янкі, што кінулася ў вогнішча сваёй хаты, лясны атаман застагнаў.
Нешта жудаснае было ў стогне чалавека, які наагул стагнаць ня ўмеў.
Сьцёпка сваім апавяданьнем дакрануўся да самага сэрца Мухі.
Сьцёпка не хацеў гэтага. Ён-жа ўвесь час стрымваўся, каб не заплакаць. Ён ведаў, што калі хто-небудзь плакаў, дык і яму хацелася плакаць. Па сабе Сьцёпка думаў і аб гэтых людзях. Яму здавалася, калі ён заплача, дык і яны таксама ня стрымаюцца, і Сьцёпка крапіўся. А да гэтага яшчэ гэты Мацьвей, які казаў, што Сьцёпка павінен яшчэ соску трымаць у зубох. Не, не: Сьцёпка ні за што не заплача…
Сударгі маланкай прабягалі па твары Сьцёпкі, але ён маўчаў. „Няхай усе ведаюць“, думаў ён. Сьцёпка-ж заплакаў…
— Па якому шляху ішоў гэты атрад? — запытаўся Муха ў Сьцёпкі.
— Ня ведаю, — сказаў Сьцёпка, і пачуў, як ён пачырванеў. Сам атаман зьвяруўся да яго, а ён ня ведаў.
— Атрад разьбіць папалам. На чале адной часткі паедзе Падлесны, з другою — я сам. Шлях трымаць праз балоты нацянькі. Зрабіць заставу.
Ніхто не спрачаўся з Мухай, бо ведалі, што яго словы — жалеза. Рашыў — зробіць! Толькі як-жа ўсё-ж яму, такому хвораму, ехаць — радзіліся паўстанцы.
А Сьцёпка падумаў і сказаў:
— І я з табою паеду. Удвох — не адзін. Разумееш?
— А на каго-ж мы тут пакінем Насту і яе маці?
— Не, браце, ты ўжо, будзь ласкаў, вазьмі апеку, — усьміхнуўшыся, сказаў Муха.