Перайсці да зместу

Старонка:Два (1925).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Камандзір увесь дрыжаў і з пачатку нічога ня мог сказаць. Але праз некалькі хвілін камандзір загадаў:

— Растшэляць, вёску запаліць…

Ужо пачынала ўставаць рань, калі Васіля жаўнеры пацгянулі да бравёнчатай сьцяны — расстрэльваць.



Тра-ра-рах! — рэхам пакацілася водгульле…

„Ва імя ойца и сына!“ захрысьцілася старая вёска! А малады Сьцёпка, брат Васіля, на якога нават і увагі не зьвярнулі, упаў на зямлю й сударажна пачаў паўзьці да лесу.

Умірала падстрэленай і запаленай птушкай вёска. Нібы сваімі крыльлямі трапятала на вогнішчы. Нібы з глоткі яе нясьліся крыкі й выцьцё сялян, не жадаўшых пакідаць свой падпалены скарб, нібы зьбітымі з птушкі пер‘ямі падалі забітыя сяляне. Умірала вёска…

Адпоўзшы вярсты тры, Сьцёпка падняўся і глядзеў на сьмерць сваёй вёскі. У вачох Сьцёпкі былі сьлёзы. Пасур‘ёзьнеў за гэту ноч Сьцёпка.

14

Сьцёпка хутка ўзяў сябе ў рукі. Распускаць сябе ня было часу. Трэба было як хутчэй папярэдзіць атрад Мухі аб тым, што панскі атрад зрабіў з яго вёскай. Сьцёпка ўжо ведаў шлях да атраду: Васіль, як быў жывы, ня раз пасылаў яго туды з даручэньнямі. Ды вось у апошні раз хоць і ненарокам, а Сьцёпка зрабіўся гэроем. Сьцёпка ніколі не забудзе гэтых хвілін.

Па загаду свайго брата Базыля, організатара комсамольскага раёну ў падпольлі, ён пашоў тады ў гэты апошні раз паведаміць атрад Мухі аб польскім афіцэру.