Перайсці да зместу

Старонка:Два (1925).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цяпер з ім рабіць? Чакаць пакуль прыдзе ў сябе? А можа яму стане горш. Што тады? Будзе тады адпаведным за сьмерць польскага афіцэра, і, нарэшцэ, рашыў: пайсьці ў гміну і давесьці аб гэтым польскай уладзе. Іх афіцэр, — няхай яны яго й лечаць.

Чыноўнік пашоў у гміну.

Прашло з поўгадзіны. У хаце — Наста ды хворы вайсковы, бо маці пашла ў поле.

А хворы ляжыць, нават галавой не кране. Толькі калі-ні-калі задрыжаць у яго скроні, нібы жадае ён іх адчыніць, ды ніяк ня здужае. А калі і прыадчыніць іх крыху, дык здаецца яму нештагэтакае дзіўнае: замест палёў — глядзяць вочы, вочы расістыя, а замест пылу, які яго душыў, — ложак, чысты, белы ложак.

Не, гэта мусіць здаецца так. Вось-бы добра было-б вады папіць, але хто дасьць? І вусны хворага ціха, ціха, як вецер у паперах, зашапацелі — „піць“. І дзіва-вочы глянулі на яго, потым вышэй падняліся, і нейкія рукі далі піць. Выпіў ваду. Добра, прыемна стала, і зноў зачыняюцца вочы. Эх, каб адчыніць іх, бо можа гэта ім — хворым, гарачым, — толькі здалося ўсё, але адчыніць няма сіл…

11

Па вёсках і мястэчках імчаў карацельны атрад, пад кіраўніцтвам паручніка Ластоўскага, упаўнаважнага дэфэнзывай IV-ай баявой акругі.

Гора таму селяніну беларускай вёскі, які пападаўся на шляху гэтаму атраду. Жаўнеры, жартуючы, на хаду, у той час, калі ён зьнімаў ім шапку, секлі яго непакрытую галаву нагайкай. Гэта былі толькі панскія жарты.

— Так, так. О то-ж добра! — рагатала арда.

— Усе яны — Мухі, пся крэў, — шыпеў Ластоўскі.

Імчаўся атрад. Толькі пыл курэў, ды я разам з пляўкамі селянскай крыві, ляцелі праклёны.

Дзікая татарская арда няслася, заносячы па-над сівымі вёскамі бізун. Ня дарам-жа вясковыя хаткі, як жабракі, шэрыя, палатаныя, лахматыя, яшчэ ніжэй нахілілі свае саламяныя галовы. Са сьвістам і песьняй занасіў карацельны атрад пятлю па-над худымі вёскамі, у якіх раскідаючыяся броўны, як косьці тырчаць.

Ластоўскі прыпамінаў шляхі, якімі вёў яго Муха.