Старонка:Два бакі беларускага руху.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

у грамадзе перадавой сялянскай і местачковай моладзі. Апошняя шырока захапілася беларускім нацыянальна-соцыялістычным рухам і паступова па­чала падбіраць яго пад свой уплыў. Свае поэты, свае культурна-асьветныя гурткі, аматарска-тэатральныя таварыствы, гібель корэспандэнтаў, ясна сьведчылі за тое, што беларускі вызваленчы рух датыкае галоўным чынам самыя нізы і ў той самы час самую базу беларускага народу— сялянства й рамесьніцтва з сельскай інтэлігенцыяй у асобе сельскага настаўніка, паштовага чыноўніка, лясьніка ды інш.

Гэткі нарыс ясна маляваў кірункі беларускага нацыянальна-культурнага руху ў бліжэйшыя часы яго разьвіцьця. Ня было чаго й да чаго заў­важаць тых дробных кропелек на яго цэлі, якія пакладалі сабою рэдкія „прыходжыя зьверху", бач—дробна-буржуйныя інтэлігэнты. Тым болей ня трэ' было думаць аб адмежаваньні іх яшчэ й таму, што блізкая будучыня для беларускага руху і яго шляхі былі дужа крохкімі й цьмянымі да часоў рэволюцыі. А па колькі ўцалку ўвесь беларускі рух меў гостра-опозыцыйны і, нават, радыкальна-соцыялістычны характар, то ён прыдаваў сабою знач­ную сілу агульна-соцыялістычнаму руху ў Беларусі і граў у дудку працоў­нага стану. Кніжкі й адозвы «Беларускай Сацыялістычнай Грамады», якая з 1906 г. абагульніла беларускі нацыянальна-соцыялістычна-культурны рух, зрабілі вялізную працу для распаўсюджваньня рэволюцыйна-соцыялістычных ідэй сярод беларускага сялянства й, нават, сарод местачковых рамесьнікаў. Ды беларуская газэта «Наша Ніва» пад выглядам культурнай газэты зьяўлялася самай радыкальнай газэтай ня толькі ў Беларусі, а і ўва ўсёй Расіі, ня лічачы соцыялістычных газэт, ужо ў 1907 годзе кончыўшых сваё жыцьцё ажно да 1912 г. Літоўскія газэты й газэты ўкраінскія, як газэта «Рада», «Діло»— тыя гуртавалі вакол сябе зусім іншага колеру людзей, чым то было з беларускаю «Нашай Ніваю».

Пры гэткіх умовах беларускі нацыянальна-культурны рух, атрымаўшы моцны стымул у 90 г. г., раздымаў свае сьценкі ўсе глыбей і глыбей у бок беларускіх сялянска-рамесьніцкіх гушчаў. Якавы-б былі яго далейшыя шля­хі й якую-бы афарбоўку ён атрымаў, каб не вайна й рэвалюцыя — гэта за­гадка... ды да таго—ужо для нас—мала цікавая.

Царская вайна, а пасьля рэволюцыя — гэты два вялікія трухі ў жыцьці народаў, насяляючых Расію, перавярнулі ход разьвіцьця яе гісторыі. Гэтыя-ж гістарычныя чыннасьці зьмянілі характар і беларускага нацыяналь­на-культурнага руху. Царская вайна разбурыла віленскі цэнтр яго й раза­гнала беларускіх культурнікаў па ўсёй Расіі. Замест культурна-нашлянальна-вызваленчага руху, які меў мэтаю даць чалавечы воблік беларускаму селяніну, па палёх Беларусі йзноў загрукацелі гарматы й панёсься дым пажа­раў, гонячы перад сабою грамады ўцекачоў «куды вочы глядзяць». Бела­руская краіна стала на беразе зьнішчэньня...

Але на выручку прыйшла рэволюцыя. Яна стукнула па вайне, стук­нула па паднявольным парадку й адчыніла шырокія мажлівасьці свабоднага жыцьця для працоўнага народу ўсіх нацыяў Расіі. Для беларускага нацы­янальна-культурнага руху адкрыўся неабмерны сьветагляд. Да яго даляў, злучыўшыся шчыльна з рэволюцыяй, і сягнуў беларускі рух. З гэтага мо­манту, згодна з поступам ды пашырэньнем рэволюцыі, пайшло й яго пашы­рэньне... Хуткімі, сямімільнымі крокамі. Вось у гэтым яго пашырэньні, зра­зумела, і сталі цеснымі ранейшыя рамкі. Тым болей, што пэнт новага жыць­ця не гадзіўся ні з чым старым. Гарачка разьвіцьця рэволюцыйных зда­рэньняў перамятусіла карты. І пад шаты беларускага нацыянальна-культур­нага руху пачало ўплываць шмат чужога, варожага яму. Гэтае чужое разь­лічвала нажыць на беларускім руху ня толькі імя й славу, а і ўладу над