Перайсці да зместу

Старонка:Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня (1935).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

паяўлялася беларуская інтэлігенцыя праваслаўная. Першыя йшчэ аглядаліся на Польшч і на традыцыі Вял. Кн. Літ., а другія лучылі лёс Беларусі з Расеяй і ўжо аб традыцыях Вял. Кн. Літ., калі ня лічыць Грынявіцкага, бадай ня помнілі нічога. Гэтыя інтэлігенты ўжо не называлі сябе літоўцамі, як гэта рабіў Каліноўскі і нават яшчэ Грынявіцкі, але выразна беларусамі. Яны ўжо перасталі жыць традыцыямі Вял. Кн. Літоўскага.

Можна сьмела сказаць, што на беларускіх народавольцах, што групаваліся каля "Гоману", ці мо' яшчэ лепш: на самым "Гомане" — традыцыі польскія, шляхоцкія і літоўскія адмерлі цалком. Такім чынам "Гоман" — гэта сапраўды далейшы і зваротны пункт у беларускай палітычна-вызвольнай думцы. Гоман", як мы ўжо бачылі, усе беларускія землі заве беларускімі, а ўвесь народ наш беларускім і снуе выразныя думкі аб яго палітычнай, соцыяльнай і экономічнай самастойнасьці, чаго так выразна і ў такой меры, у „Muž. Рг." яшчэ не спатыкаем.

Заходзіць так-жа розьніцца між „Гоманам" і "Muž. Pr." і што да ідэолёгічных асноваў іх. "Muž. Pr." — гэта часапіс, які-бы можна было сяньня назваць беларускім радыкальным і сялянскім, або народным радыкальна-дэмократычным, а "Гоман" — гэта ўжо часапіс з ідэолёгіяй — хоць яшчэ не марксаўскай, — але па свойму соцыялістычнай, які ў аснову будучай Беларусі кладзе, як выразна аб гэтым сам кажа, "научный соціализм".

Калі-ж урэшце ідзе аб беларускі нацыянальны элемэнт, як такі, дык яго ў „Muž. Pr." можна бачыць толькі ў тым, што яна была пісана пабеларуску і што бараніла палітычныя і экономічныя правы беларускага народу.

У "Гомане"-ж шмат больш беларускага нацыянальнага "духу", хоць ад гэтага ён энэргічна адкараскваецца. У "Гомане" беларускі народ — гэта народ самастойны, розны ад іншых славянскіх народаў, а так-жа мова яго, псыхіка, абычаі, — усё рознае, асаблівае, беларускае. Ужо гэткі пагляд на беларускі народ сапраўды мае ў сабе нямала беларускага нацыянальнага элемэнту. Праўда, „Гоман" ці з пракананьня, ці мо з тактычных паглядаў, каб не дражніць расейскіх патрыотаў-імпэрыялістых, якія здараліся сярод народавольцаў, заяўляе, што Беларусь да сэпаратызму ня імк-