расейскай фэдэрацыі. Вось хоць некаторыя даслоўныя выбаркі з апошняга — шырэйшы зьмест якога паданы вышэй — артыкулу у „Гомане“, які яскрава пацьвярджае вышэй сказанае.
„Считаем необходимым энергично защищать Бѣлоруссію, как от польскаго, так и от великороссійскаго насилія… Всѣ особенности Бѣлоруссіи дают право на автономную федеративную самостоятельность в семьѣ других народностей Россіи в будущем“…
У новаўзгадаванай беларускай інтэлігенцыі „не будет того безсознательнаго узкаго націонализма, который называется обыкновенно „духом“, — у нея не будет — бѣлорусскаго духа, — но за то она будет проникнута сознательным народничеством“…
Беларуская інтэлігенцыя павінна зьвярнуць сваю ўвагу не на „развитіе бѣлорусскага языка и на развитіе бѣлорусской народной гордости и сепаратизма“, але яна павінна выставіць „на первый план экономическое улучшеніе и политическое развитіе страны… При такой постановкѣ бѣлорусскаго вопроса. Бѣлоруссов нельзя было-бы назвать сепаратистами… Нынѣшній историческій момент является найболѣе удобным для пробужденія Бѣлоруссіи, которая при дружной работѣ и борьбѣ нашей интеллигенціи переродится для новой самостоятельной жизни и займет почесное мѣсто среди других федерацій Россіи на началах свободнаго соглашения с ними“…
∗ ∗ ∗ |
Маем мы ўжо, такім чынам, агульнае паняцьце аб „Mužyckaj Praudzie“ i аб „Гомане“. Для поўнасьці нашых нарысаў дакінем слоў колькі аканчальнага параўнаньня між імі.
Цэнтрам і апорай імкненьняў „Muž. Pr.“ была Польшча. Каля яе, як каля свайго ядра, мела тварыцца федэрацыя, — аб якой там яшчэ выразна не ўспамінаецца, — народаў быўшага Вял. Кн. Літоўскага. У „Гомане“ ўжо яўна спатыкаем ідэю фэдэрацыі, але ўжо з Расеяй, чаго вымагалі тагачасныя гістарычна-палітычныя варункі Беларусі.
„Muž. Pr“ пісалі і выдавалі беларусы каталікі польскай культуры, а сярод беларускіх народавольцаў-гоманцаў ужо