Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нячысьцік. Калі А. Рыпінскі напісаў гэтую баляду, невядома. Яна выдзержала аж тры выданьні, адно ў Лёндане і два ў Парыжы; трэцяе выданьне выйшла ў 1853 годзе. Прадмова да баляды напісана папольску. Дзеля бібліаграфічнай рэдкасьці кніг А. Рыпінскага, трэба тут пераказаць баляду. Яна пачываепца гэтак:

Таму ужо сто лет будзе,
Старыя помняць то дюдзі,
Скажаць вам і Апанас:
Жыу быу Мікіта у нас.
На самым канцы сяла,
Там яго хатка была.
Дзяцей ня меу, хоць жанат,
А быу бедзен, не багат;
Багацтва ен усяго
Імеу вяпра аднаго,
Ды не спажыу і таго!

У мясаед Мікіта яго ня біў,— кажуць карміў, на прода. Аж так і пост прыйшоў. А жонка ў Мікіты была дужа благая баба; яна, казалі, мела хэўру з нячысьцікам. Загадала Мікіціха мужыку забіць вяпра ў пост, зарабіла кілбас і паслала Мікіту па гарэлку. А сама яна нейдзе забавілась, дык нячысьцік тым часам і ўкраў вяпра. Мікіціха пачала біць загэта мужыка і брахала на яго абы-што. Толькі-ж яна крыкнула: „Што-б ты прапаў!“ — як і сама прапала. Нячысьцік напусьціў поўную хату смалы, смуроду і ўсё спаліў. Адгэтуль выходзіць навука: ня ежце ў пост кілбас і бойцеся вы бога!

Ты-ж сам, суседзька, хацеў“…—вершык, напісаны А. Рыпінскім ў альбом прыяцелю-поэту Арцёму Дарэўскаму-Вярызе. Тут аб сваей лірыцы ён кажа так:

Можа гэта ня песьнь? Каша?
Ды ўсежтыкі свая, наша!

Заганы творчасьці А. Рыпінскага. Не казаўшы аб тым, што баляда „Нячысьцік“ ня маець літэратурнай вартасьці з боку ідэйнага, бо аўтор яе зусім няўдала, наіўна карыстае з народных забабонаў, яна і па спосабу напісаньня стаіць аж для таго часу даволі нізка. Сілябічны верш слабы, вялы, далёкі ня толькі ад бойкасьці народнай гутаркі, але і ад задачных кніжных беларускіх твораў, напісаных раней за „Нячысьціка“ танічным вершам. Толькі мова баляды вызначаецца памеркаванай чыстатосьцю. Калі разгледзіць словы Рыпінскага з альбомнага вершыка ды параўнаваць іх з нахілам усей яго творчасьці, дык можна сказаць, што ў беларускай літэратурнай працы яму загубіла ўсё хваравітасьць нацыявальнай самасьвядомасьці. Выданьні А. Рыпінскага мелі для нас у пасяродку мінулага сталецьця нека-