Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

час была надта популярна сярод шляхты, каторая ўмела „Энеіду“ найчасьцей усю напамяць. Апісуюцца у ёй, як і ў той няўмірушчай поэме рымскага поэта Віргілія, прыгоды Энея, каторы басьцяўся па сьвеце з сваімі траянцамі. Але, як ў украінскай „Энеідзе“, траянцы паўбіраны паказацку, так у нашай „Энеідзе“ яны — смаленскія сяляне. Ровінскі скарыстаў з клясычнага сюжэта, каб апісаць з фотографічнай пеўнасьцю побыт, паказаць найжывейшую і найпрасьцейшую гаворку і забаўнасьцю натварыць сьмеху. Ад сюжэта Віргілія тут засталіся імёны ды толькі, так сказаць, галоўныя дарогі. А ўсё іншае там, як драбніцы фабулы, вопратка, яда, гульня, размовы, звычаі, пагляды, некаторыя смаленскія назовы, а таксама ўвесь жартаўліва-сьмяхотны настрой — усё гэта нязвычайна жывая беларушчына. Напісана „Энеіда“ Ровінекага народнаю смаленскаю гаворкаю. Пашыраная ў Магілеўшчыне і Віцебшчыне Манькоўскім яна набралася іхных слоў. Шмат у ёй слоў, якія цяпер вызвычаіліся. Есьць дужа пракудныя провінцыялізмы. Беларускім словам, як і беларускім вершам, аўтор „Энеіды“ валадаець дасканальна. Мова характэрная, абразная. Верш лёгкі, танічны, з гладкімі рыфмамі. Такім беларускім вершам ніхто раней пісаць ня ўмеў. А такой бойкасьцю верша не магла дужа хваліцца і тагачасная маскоўская поэзія, бо яшчэ ня мела Пушкіна. Напісана „Энеіда“ чатырохстопным ямбам.

Значаньне бепарускай „Энеіды“. Ідэя аўтора была такая: напісаць пабеларуску. Напісаў, ён надта добра, але несьвядома, — не ад розуму, але ад сэрца. Твор яго выйшаў літэратурна-этнографічнай поэмай-пародыяй, але значаньне меў гістарычна-літэратурнае. З „Энеіды“ пачалося адраджэньне беларускае літэратуры. „Энеіда“ паказала сваім і чужым, што ў беларускай народнай мове можна тварыць надта добра. Зьявіўшыся на ўсходзе Беларусі і ў такую пару, калі здавалася, што ўсё беларускае павінна там памерці, „Энеіда“ пайшла ў народ і пабуджала ў ім думку аб сваёй літэратуры. Сваім сьмелым абхадженьнем з багамі антычнага сьвета, падобныя творы, апрача таго, нішчылі астаткі псэўда-клясычных паглядаў там, дзе яны былі.


Біаграфічны матар‘ял. Паўлюк Бахрым—селянін з Крошына, Слуцкага павету, Менскай губэрні. У 1828